Пракуратура Міншчыны завяршае расследаванне смерці лыжніка ў "Сілічах"
У лютым 2010 года пракуратура Мінскай вобласці завершыць расследаванне справы, звязанай са смерцю лыжніка ў горналыжным цэнтры "Сілічы" зімой 2009 года. Пра гэта БелаПАНу паведаміў намеснік пракурора вобласці Мікалай Пілінкевіч. Па ягоных словах, складанасць расследавання палягала ў тым, што "Сілічы" былі першым у краіне буйным спартовым цэнтрам і адсутнічала прававая база, у тым ліку і некаторыя інструкцыі.
Нагадаем, трагедыя адбылася 15 студзеня 2009 года. 49-гадовы мужчына пры сутыкненні са снегаходам атрымаў шматлікія траўмы. Праз некалькі гадзін ён сканаў у Мінскай абласной клінічнай лякарні.
Нагадаем, трагедыя адбылася 15 студзеня 2009 года. 49-гадовы мужчына пры сутыкненні са снегаходам атрымаў шматлікія траўмы. Праз некалькі гадзін ён сканаў у Мінскай абласной клінічнай лякарні.