Пракуратура Мінскай вобласці правяла праверку на Вілейскім вадасховішчы
“Еўрарадыё” ужо расказвала пра будаўніцтва катэджаў у вёсцы Кучкі на беразе Вілейскага вадасховішча. А таксама пра тое, што кіраўнік мясцовага межрэгіянальнага камітэта Дзяржкантролю Дзіна Громава пра гэтае будаўніцтва добра ведае. Вось толькі праверыць, наколькі ўсё, што там адбываецца, адпавядае
закону, не хапае часу – усе праверкі праходзяць у адпаведнасці з планам
кантрольных праверак. І Вілейшчыны там няма.
Нагадаем, тэрыторыя вакол усяго Вілейскага вадасховішча лічыцца водаахоўнай зонай.
Згодна з Пастановай Саўміна ад 21 сакавіка 2006 года №377 “Аб замацаванні Палажэння аб парадку вызначэння памераў і межаў водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў і рэжыме вядзення там гаспадарчай дзейнасці”, мінімальная шырыня такой зоны не павінна быць менш за 300 метраў.
Паўсюль расстаўленыя шыльды з адпаведным надпісам і папярэджаннем, што нават заязджаць сюды забаронена.
Між тым, з кранаў у кватэрах жыхароў Фрунзенскага, Маскоўскага і часткова Кастрычніцкага раёнаў Мінску цячэ вада, якая ідзе менавіта з Вілейскага вадасховішча праз Вілейска-Мінскую водную сістэму.
Як стала вядома Еўрарадыё, на сумеснай калегіі кіраўнікоў пракуратуры і дзяржкантролю Мінскай вобласці, якая прайшла 25 верасня, узгадвалася і ўзнятае Еўрарадыё пытанне будаўніцтва на беразе Вілейскага вадасховішча.
Як паведаміла кіраўнік прэс-службы пракуратуры Мінскай вобласці Таццяна Калініна, у вёску Кучкі выязджалі супрацоўнікі пракуратуры з праверкай.
Таццяна Калініна: “Кучкі. Так, прагучала. Напрыклад, тое, што грамадзянка Бароўская на месцы старога дома пабудавала новы дом. Акрамя таго, пабудавала новы гараж і лазню, ізноў жа, на беразе вадасховішча.
Яшчэ грамадзянін Касцяневіч знёс старую лазню і летнюю кухню і пабудаваў двухпавярховы жылы дом. Парушэнні былі”.
Падрабязнасці праведзенай праверкі і адказ на тое, чаму своечасова на парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства не адрэагавалі мясцовыя дзяржкантроль і пракуратура, чытайце на нашым сайце пазней.
Тут можна паглядзець наш папярэдні рэпартаж - “Каму дазволена будаваць катэджы ў прыродаахоўнай зоне?”
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі.