Пракуратура мяняе абвінавачванні Міхасю Башуру, каб не "рассыпалася" справа?
Пракуратура хоча перапрад'явіць абвінавачванні актывісту кампаніі “Гавары праўду” Міхасю Башуру. На думку яго адваката, абвінавачванні будуць замененыя на больш цяжкія. Нагадаем, Башуру вінавацяць у падробцы дакументаў пры атрыманні крэдыту. Судовы працэс пачаўся 11 кастрычніка. 15 кастрычніка пракуратура заявіла хадайніцтва пра змену абвінавачванняў. Суддзя прыняў заяву, таму працэс працягнецца ў панядзелак, 18 кастрычніка.
Адвакат Башуры Тамара Сідарэнка лічыць, што пракуратура збіраецца пагоршыць становішча абвінавачанага, каб уратаваць справу. Пра гэта спн.Тамара распавяла Еўрарадыё.
Сідарэнка: "Гэта можа быць больш цяжкае абвінавачванне ці ў межах таго, што прад’яўлена нейкае ўдакладненне, якое пагаршае яго становішча. Мяркую, не вельмі пацвярджаліся абвінавачванні, якія былі, таму вырашылі неяк ратаваць справу, нешта яшчэ сфармуляваць".