Пракуратура не хоча займацца "справай пра футболкі"
Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Малей атрымаў з пракуратуры адказ на сваю скаргу. Юрыст скардзіўся на агітацыйную акцыю падчас футбольнага матча ў Брэсце 21 лістапада. Нагадаем, што тады на футбольнае поле выйшлі дзеці ў футболках з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі і надпісам "Наш прэзідэнт". У адказе пракуратуры паведамляецца, што скарга Малея перададзеная на разгляд у Брэсцкую абласную выбарчую камісію. Праваабаронца лічыць, што пракуратура ўхілілася ад ацэнкі дзеянняў арганізатараў агітацыйнага мерапрыемства, у якім былі задзейнічаны непаўнагадовыя дзеці.
Праваабаронца накіраваў яшчэ адну заяву ў пракуратуру Брэсцкай вобласці, каб там усё-ткі высветлілі, хто арганізаваў масавае агітацыйнае мерапрыемства ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі, паведамляе сайт "Вясна".
Таксама Малей просіць паведаміць, з якіх сродкаў, у якой колькасці, кім і дзе былі выраблены футболкі з выявай Лукашэнкі. Ён просіць прыняць меры пракурорскага рэагавання да асобаў, што дапусцілі парушэнне выбарчага заканадаўства пры правядзенні агітацыі.