Пракуратура працягнула тэрміны праверкі па факце падзення аэрастата
Беларуская транспартная пракуратура (БТП) працягнула тэрміны праверкі па факце падзення аэрастата АХ-10 у Мінскім раёне. Такое рашэнне прынятае таму, што эксперты дэпартамента па авіяцыі дагэтуль не зрабілі высноваў пра тэхнічны стан аэрастата. Як паведаміў "Інтэрфакс", тэрміны праверкі падоўжаныя да 16 чэрвеня. Пасля яе будзе прынята рашэнне, ці пачынаць крымінальную справу з нагоды падзення аэрастата.
Нагадаем, што 16 траўня ў раёне вёскі Сёмкаў Гарадок падчас моцнага парыву ветра з аэрастата выпалі 8-гадовая дзяўчынка і пілот паветранага шара.Праз некалькі хвілін кошык аэрастата стукнуўся аб зямлю, і ў ім выбухнулі чатыры балоны з бутан-пропаном аб'ёмам па 35 літраў кожны. У выніку загінулі мужчына і жанчына, бацькі дзяўчынкі.
Пілот і дзяўчынка былі дастаўленыя ў Лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. У дзяўчынкі закрытая чэрапна-мазгавая траўма. Пілот атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму.