Пракуратура праверыць падпалы ў Жыткавіцкім раёне за апошнія 15 гадоў

Пракуратура збіраецца праверыць усе факты падпалаў у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці за апошнія 15 гадоў. Гэта адбудзецца ў рамках расследавання крымінальнай справы аб забойстве "пухавіцкага падпальшчыка". У Гомельскай абласной пракуратуры паведамілі, што будуць правяраць інфармацыю, ці меў забіты дачыненне да падпалаў. У сваю чаргу ў пракуратуры Жыткавіцкага раёна паведамляюць, што ў Пухавічах з моманту вызвалення з месцаў пазбаўлення волі Мікалая Макарэвіча было 3 падпалы. Да двух з іх ён мае дачыненне.

"Інтэрфакс" нагадвае, што ў канцы 2008 года Мікалай Макарэвіч па падазрэнні ў здзяйсненні падпалаў быў затрыманы, на яго распачалі крымінальную справу. Падчас допыту ён прызнаўся ў здзяйсненні падпалу. Да яго была ўжытая такая мера стрымання, як падпіска аб невыяздзе. 30 снежня яго адпусцілі з-пад варты, 31 снежня забілі.

Нагадаем, што забойцаў "жыткавіцкага падпальшчыка" пасля ўмяшання Аляксандра Лукашэнкі выпусцілі з СІЗА. Цяпер яны знаходзяцца на радзіме пад хатнім арыштам.