Пракуратура: У Пінску дружыннікі існуюць толькі на паперы
Пракурорская праверка высветліла, што пінскія дабраахвотныя дружыны існуюць толькі фармальна. Для дапамогі міліцыянтам у падтрыманні грамадскага парадку пінскі гарвыканкам вырашыў арганізаваць дабраахвотныя дружыны. Агулам пры прадпрыемствах горада было зарэгістравана 30 такіх дружын з 414 чальцамі. Міліцэйскіх памочнікаў замацавалі за старшымі ўчастковымі інспектарамі.
Аднак пракуратура горада высветліла, што многія дружыны папросту не выходзяць выконваць свае абавязкі. А ўчастковыя нават не вядуць журналы ўліку патрулявання дружын.
Акрамя таго, многія прадпрыемствы горада ніяк не стымулююць дружыннікаў на подзвігі. Таму людзі без прэміі і дадатковага выходнага не жадаюць дапамагаць міліцыянтам.