Прапануецца панізіць кошты за візы для некаторых турыстаў

Мінспорту прапануе панізіць консульскія зборы за візы для некаторых турыстаў. Зрабіць зніжкі плануецца для арганізаваных груп, якія прыязджаюць на буйныя мерапрыемствы накшталт дзіцячага "Еўрабачання" ці чэмпіянату па хакеі, які адбудзецца ў 2014 годзе. Таксама - для турыстаў, якія прыбываюць у нашу краіну на адпачынак і браніруюць комплекс паслуг. Прапанова накіравана ў МЗС.

Намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Андрэй Мартынаў распавёў, што падставай для зніжэння консульскага збору будзе служыць дагавор на аказанне турыстычнай паслугі. Размова ідзе пра комплекс паслуг - пражыванне, харчаванне, нейкія культурныя мерапрыемствы, якія дазваляюць турысту зрабіць падарожжа ад пяці дзён і больш, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.