Прастытуткі здалі ў міліцыю курсанта міліцэйскай акадэміі

Міністэрства ўнутраных спраў распачало крымінальную справу супраць курсанта 3-га курса Акадэміі МУС і яго сябра.
Паводле аператыўных дадзеных, курсант вырашыў падманам атрымаць ад дзвюх мінскіх прастытутак грошы, пагражаючы прыцягнуць іх да адказнасці за заняцце найстаражытнейшай з прафесій.

Прычым, курсант патрабаваў ад іх усяго 280 тысяч рублёў. Дзяўчаты хутка раскусілі аферыста і “здалі” яго. У выніку прадпрымальны курсант і яго сябар былі затрыманыя. Іх вінавацяць у махлярстве і падбухторванні да дачы хабару, піша “Штодзённік”.