Праваабаронца: Названы спіс месцаў для агітацыі парушае правы кандыдатаў

Зацверджаны ў Брэсце спіс месцаў для перадвыбарнай агітацыі па-за памяшканнямі парушае правы кандыдатаў у прэзідэнты, а менавіта права абіраць і быць абраным на роўных падставах. Пра гэта заявіў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

Як адзначыў праваабаронца, кандыдатам у прэзідэнты з выбаршчыкамі ў Брэсце па-за памяшканнямі можна сустракацца толькі ў некалькіх бязлюдных "рэзервацыях". Гэта празмернае абмежаванне магчымасці агітаваць кандыдатам у прэзідэнты, лічыць Кісляк.

Ва ўмовах, калі адзін з кандыдатаў можа сустракацца з выбаршчыкамі ў любых месцах па родзе сваёй працы, а астатнія вымушаныя абмяжоўвацца такімі рэзервацыямі, нельга гаварыць пра роўнасць у магчымасцях агітаваць на вуліцы, заявіў праваабаронца.