Праваабарончай арганізацыі "Брэсцкая вясна" адмовілі ў рэгістрацыі
Брэсцкі аблвыканкам у чарговы раз адмовіў у рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі "Брэсцкая вясна". Пра гэта "Еўрарадыё” паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнні арганізацыі Ўладзімір Вялічкін.
Гэтым разам падставай для адмовы названае скасаванне гарантыі на арэнду ўладальнікам памяшкання. Яшчэ за дзень да таго ўладальнік ніякіх прэтэнзіяў не выказваў, паведаміў праваабаронца.
Нагадаю, “Брэсцкая вясна” спрабуе зарэгістравацца са студзеня. Папярэднія дзве адмовы ў рэгістрацыі матываваліся недакладнасцямі статута і непрадастаўленнем пры здачы пакета дакументаў квітка аплаты за размяшчэнне ў газеце аб’явы аб рэгістрацыі.