Праваабаронцу Леаніда Свеціка пакаралі штрафам памерам у 11 тысяч долараў
Штрафам у памеры 31 млн. 500 тысяч рублёў (гэта больш за 11 тысяч долараў) аштрафавала праваабаронцу Леаніда Свеціка суддзя Віцебскага абласнога суду Галіна Урбановіч. Таксама ён мусіць кампенсаваць маральныя страты кіраўніцы віцебскай філіі праўладнага Саюзу пісьменнікаў Тамары Красновай-Гусачэнка ў памеры 1 млн. рублёў.
"Наша ніва" нагадвае, што Свеціка абвінавачвалі ў тым, што ён дасылаў лісты з пагрозамі віцебскім апазіцыянерам ад імя РНЕ. Большасць пацярпелых заявілі падчас суду, што не вераць у віну праваабаронцы. Пракурор патрабаваў для Свеціка два гады калоніі агульнага рэжыму.