Праваабаронцы не выключаюць міжнароднага расследавання Плошчы
Верагодна, праваабаронцы выступяць з ініцыятывай запрасіць у Беларусь спецыялістаў длы правядзення міжнароднага паліцэйскага расследавання падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Пра гэта заявіў кіраўнік доўгатэрміновай Міжнароднай назіральнай місіі Андрэй Юраў. Падштурхнуць праваабаронцаў да такога кроку могуць вынікі маніторынгу сітуацыі з фундаментальнымі правамі чалавека ў нашай краіне.
Юраў: “Сам інцыдэнт на плошчы — гэта вельмі складаная рэч. Тут неабходна сур’ёзнае міжнароднае паліцэйскае расследаванне. Я разглядаю магчымасць правядзення такога расследавання, але не ў рамках нашай місіі”.
Рашэнне стварыць Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі прыняла кааліцыя з больш як 30 няўрадавых арганізацый краін АБСЕ 27 снежня 2010 года. Для працы на тэрыторыі нашай краіны Камітэт сфармаваў доўгатэрміновую Міжнародную назіральную місію. У яе ўваходзяць супрацоўнікі праваабарончых арганізацый з краін АБСЕ, міжнародных арганізацый, а таксама незалежныя эксперты.
Яны ўжо сабралі шматлікія факты парушэнняў правоў чалавека пасля падзей 19 снежня. Гэта, да прыкладу, неаказанне медычнай дапамогі затрыманым у СІЗА, адмова прадастаўляць ім доўгі час ваду і ежу. Па словах Юрава, гэта прыраўноўваецца да катаванняў.