"Праваабаронцы за свабодныя выбары" выяўляюць парушэнні заканадаўства

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" фіксуюць парушэнні выбарчага заканадаўства. Аб гэтым заяўляецца ў папярэдняй справаздачы па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання, інфармуе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Па стане на 10.00 раніцы 16 снежня выбарчыя участкі, на якіх меў месца прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, склалі больш 14 адсоткаў. Умяшальніцтва пабочных асобаў у працу УВК было зафіксавана на 8 з паловай адсоткаў участкаў. Перашкоды назіральнікам ствараліся больш чым на 10 адсотках участкаў, паведамляецца у справаздачы.

600 кароткатэрміновых і 80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі.