Праваабаронцы заклікаюць Савет бяспекі ААН вярнуцца да беларускага пытання
"Мы заклікаем краіны, што з'яўляюцца пастаяннымі членамі Савета бяспекі ААН, асабліва кіраўніцтва Расіі, вярнуцца да разгляду праблем, звязаных з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі", — гаворыцца ў заяве аргкамітэта па фарміраванні ў Беларусі Грамадскай камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій.
Заява распаўсюджана 10 снежня, у Cусветны дзень абароны правоў чалавека. Нагадаем, у гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай асамблеяй ААН была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.
У заяве падкрэсліваецца, што беларускія ўлады парушаюць прынцыпы міжнароднага права і забавязанні краіны ў рамках Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, ігнаруючы крытыку міжнароднай супольнасці.
Аргкамітэт нагадвае, што 21 лістапада 2007 года Трэці камітэт ААН прыняў рэзалюцыю, у якой змяшчаецца заклік да ўрада Беларусі "неадкладна і безагаворачна вызваліць усіх, затрыманых па палітычна матываваных прычынах", а таксама спыніць "прыцясненні і запалохванні" апанентаў улады.
БелаПАН