Праваабаронцы заклікаюць Вэстэрвэле і Сікорскага выставіць Мінску ўмовы
Праваабарончыя арганізацыі з розных краінаў звярнуліся да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле. Дыпламатаў просяць, каб у ходзе кантактаў з беларускімі ўладамі на парадку дня абавязкова прысутнічала тэма вызвалення палітзняволеных. Праваабаронцы просяць звярнуць увагу на тэму спынення крымінальнага пераследу незалежных журналістаў, скасавання смяротнага пакарання, правядзення вольных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў. Да звароту далучылася літоўская арганізацыя Belarus Watch, нямецкая - Libereco - Партнёрства ў імя правоў чалавека, Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні, чэшская арганізацыя "Грамадзянская Беларусь", нарвежская - Фундацыя Дамоў правоў чалавека.
Нагадаем, што Мінск з афіцыйным візітам міністры замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Нямеччыны Гвіда Вэстэрвэле наведаюць сёння.
Нагадаем, што Мінск з афіцыйным візітам міністры замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Нямеччыны Гвіда Вэстэрвэле наведаюць сёння.