Праз 40 год кожны трэці жыхар Беларусі будзе небеларус
Калі не зменіцца дэмаграфічная сітуацыя і насельніцтва будзе папаўняцца прыезджымі, хутка траціна людзей будуць замежнікі. Дэмограф Людміла Шахоцька распавяла, што беларусы пачалі пазней браць шлюбы і менш нараджаць, і што чакаецца зніжэнне людзей працоўнага ўзросту
Людміла Шахоцька – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела дэмаграфіі Інстытута эканомікі, доктар сацыялагічных навук, прафесар
Еўрарадыё: Давайце пагутарым пра дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі. Калі паглядзець статыстыку, то бачна, што за апошнія 15 гадоў насельніцтва Беларусі ўвесь час змяншаецца – праўда, апошнім часам менш хуткімі тэмпамі… Так, за 2008 год насельніцтва краіны скарацілася на 18,4 тысячы чалавек, а за мінулы год на 13 тысяч… У чым прычына? Хто вінаваты у такой сітуацыі?
Людміла Шахоцька: Гэта следства таго, што зніжаецца нараджальнасць і павялічваецца колькасць памерлых. Іншая справа, чаму ўвогуле зніжаецца нараджальнасць.
Асноўная прычына – гэта тое, што беларусы пераходзяць на новы, еўрапейскі тып узнаўлення насельніцтва. А як мы ведаем, у еўрапейскіх краінах нараджальнасць зніжаецца. І таму ўсё больш сем’яў лічаць дастатковым мець 1-2 дзяцей у сям’і. Менавіта гэтыя ўстаноўкі моладзі на аднадзетную ці двухдзетную сям’ю і адбіваюцца на тым, што нараджальнасць змяншаецца.
Для таго, каб насельніцтва заставалася на тым самым узроўні і не змяншалася, неабходна, каб кожная жанчына ў Беларусі за ўсё сваё жыццё нарадзіла двух дзяцей. Павінна быць больш сем’яў з 3-ма дзецьмі, а з адным і бяздзетных увогуле быць не павінна. Толькі ў такім выпадку будзе простае ўзнаўленне насельніцтва.
Ці апраўданыя хваляванні за тое, што насельніцтва Беларусі змяншаецца? Можа як раз хвалявацца няма сэнсу, бо чым менш насельніцтва, тым лепш? Гэта кажа пра нашу цывілізаванасць, еўрапейскасць…
Вядома, кідацца ў паніку тут няма сэнсу, але гэта не значыць, што не трэба нічога рабіць. Вы ж разумееце, што калі насельніцтва ўвесь час будзе змяншацца, то калі-небудзь яно павымірае.
А калі гэта будзе адбывацца такімі тэмпамі, як тое было ў 50-я гады, то яно вымрэ даволі хутка. Ужо цяпер на тэрыторыі Беларусі, дзе было трошку больш за 100 раёнаў, каля 10 раёнаў ужо няма, яны вымерлі за гэтыя гады. Калі такімі тэмпамі і будзе змяншацца, то на тэрыторыі рэспублікі ніхто жыць не будзе.
Так, я чытала ваш не вельмі суцяшальны прагноз, пра тое, што калі так будзе і далей працягвацца, то праз 100 год насельніцтва Беларусі зменшыцца ў 4 разы.
Гэта так, толькі трэба мець на ўвазе, што гэта гіпатэтычны прагноз. У жыцці “бы” няма. І як кажуць – свята места пуста не бывае, сюды проста прыедуць іншыя.
Нягледзячы на тое, што насельніцтва стала змяншацца больш маруднымі тэмпамі, нават цяпер узнаўленне ідзе ўсяго на 65%. Гэта значыць, што праз пакаленне насельніцтва будзе ўсяго 65% ад сённяшняга. А пакаленне – гэта дзесьці 20-25 год.
Дык можа гэта і да лепшага? Навошта нам шмат людзей? Калі нас будзе ў 4 разы менш – усім хопіць і працы і рэсурсаў…
Справа ў тым, што працоўныя месцы таксама хтосьці павінен ствараць. У нас іншая праблема – хутка можа так атрымацца, што наадварот, не будзе каму працаваць.
У нас ідзе вельмі вялікае старэнне насельніцтва з-за таго, што хутка змяншаецца колькасць народжаных. І ў выніку насельніцтва старэе – доля асобаў пенсійнага ўзросту расце, а моладзі на змену прыходзіць вельмі мала. І таму ў бліжэйшы час пачне вельмі хутка змяншацца насельніцтва ў працаздольным узросце…
Пакуль у гэтым плане структура насельніцтва – спрыяльная. Цяпер у Беларусі 62% насельніцтва ў працаздольным узросце. Гэта вельмі высокі паказчык! Але ён атрымаўся з-за таго, што ў нас вельмі мала дзяцей. Доля дзяцей нізкая, таму і павялічылася доля насельніцтва ў працаздольным узросце.
Але цяпер, калі з працаздольнага ўзросту пачнуць выходзіць шматлікія пакаленні, якія нарадзіліся пасля вайны, насельніцтва ў працаздольным узросце пачне змяншацца. Зменшыцца яго доля і нагрузка на працаздольнае насельніцтва будзе моцна ўзрастаць.
Якая ў нас сітуацыя ў параўнанні з іншымі краінамі? А з агульнай тэндэнцыяй у свеце? Якія ёсць асаблівасці?
Ва ўсім свеце сітуацыя адваротная – насельніцтва свету расце і расце вельмі хуткімі тэмпамі, хоць яны ўвесь час і зніжаюцца. Нараджальнасць цяпер зніжаецца ва ўсім свеце, але тым не менш тэмпы росту насельніцтва застаюцца вельмі высокімі. Таму ў цэлым свеце зусім іншая праблема – гаворка ідзе пра так званы дэмаграфічны выбух.
Калі казаць пра асаблівасці нашай краіны, то прыкладна ў 2005-м годзе ў нас была нараджальнасць адна з самых нізкіх у свеце. На адну жанчыну прыходзілася ўсяго 1,2 дзіцяці. А як я ўжо казала, трэба трошку больш за два.
Цяпер сітуацыя крыху змянілася. У 2008 годзе гэты паказчык быў ужо 1,4. Дадзеных за 2009 пакуль няма, але мяркуючы па ўсім, я думаю ён яшчэ павялічыцца і складзе каля 1,5. Але ўсё роўна гэта нашмат менш, чым трэба, каб насельніцтва не змяншалася.
Таксама ў нас самы нізкі паказчык дзіцячай смяротнасці на постсавецкай прасторы. Ён, вядома, вышэй, чым у еўрапейскіх краінах, але ён набліжаецца да еўрапейскіх краін даволі цесна.
Яшчэ адна асаблівасць, што ў нас ўсе гэтыя гады, з 1993 года насельніцтва змяншалася, але насельніцтва ў працаздольным узросце ўвесь гэты час расло. Агульнае насельніцтва краіны змяншалася, а гарадское насельніцтва расло – усё гэта змяншэнне ішло толькі за кошт сяла. Гэта сур’ёзная праблема. Цяпер і гарады многія сталі змяншацца. Гэта ў суме гарадское насельніцтва расце, але расце ў асноўным Мінск – ну і яшчэ буйныя гарады. А ўсе маленькія гарады таксама абязлюджваюцца.
Ці можна ў такім разе сказаць, што насельніцтва Беларусі якасна палепшылася?
Я не лічу, што калі ўсё насельніцтва жыве ў горадзе, а ў вёсцы засталіся адны старыкі, што гэта якасна палепшылася…
А тое, што працаздольнае павялічылася?
Так, але паўтару – гэта часовая сітуацыя. Калі ў працаздольны ўзрост уступалі тыя, хто нарадзіўся ў 83 годзе, працаздольнае насельніцтва пачало расці. Таму што гэта пакаленне, калі нарадзілася даволі шмат дзяцей – у пачатку 80 гадоў былі прынятыя пэўныя захады, якія паўплывалі на павелічэнне нараджальнасці… У той самы час на пенсію выходзілі тыя, хто нарадзіўся ў гады вайны, а іх было вельмі мала. Таму ўтварылася такая асаблівая сітуацыя, калі колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце была вялікая.
Але цяпер, пачынаючы з 2009 года, колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце пачала змяншацца. Адбыўся працэс у адваротным накірунку – пачнуць уступаць тыя, хто нарадзіўся ў 90-я гады, калі нараджальнасць стала рэзка падаць. А выходзіць на пенсію пачнуць тыя, хто нарадзіўся ў пасляваенныя гады, калі нараджальнасць была вельмі высокая. Уступаць будзе мала, а выходзіць шмат. І вось тады насельніцтва ў працаздольным узросце пачне вельмі хутка змяншацца.
Што трэба рабіць, якія прымаць меры для таго, каб усё ж павысіць нараджальнасць?
Трэба сказаць, што цяпер колькасць народжаных пачала павялічвацца. Па-першае, гэта таму, што палепшыўся дабрабыт людзей.
У сярэдзіне 90-х гадоў сярэдняга заробку бацькам хапала толькі на 2-х чалавек – гэта значыць, што два працуючыя бацькі маглі забяспечыць на ўзроўні мінімальнага спажывецкага бюджэту толькі сябе, на дзяцей ужо нічога не заставалася. Ужо ў 2000 годзе сітуацыя трошку змянілася – можна было пракарміць 2-х бацькоў і 2-х дзяцей.
Цяпер, калі будзеш атрымоўваць сярэдні заробак, можна пракарміць і 3-е дзіця. Але справа ў тым, што па-першае, не ўсе атрымоўваюць сярэдні па гаспадарцы заробак. Па-другое, пражытковы мінімум – гэта мінімум. Сказаць, што ён забяспечвае ўсе патрэбы сям’і таксама нельга.
Верагоднасць апынуцца за рысай беднасці у сем’яў з дзецьмі значна вышэй, чым у сем’яў без дзяцей. Нягледзячы на тое, што ў нас колькасць людзей, якія знаходзяцца за так званай рысай беднасці ўвесь час скарачаецца, доля сем’яў з дзецьмі сярод іх павялічваецца. Больш хуткімі тэмпамі павялічваецца дабрабыт пенсіянераў і іншых груп насельніцтва, а становішча сем’яў з дзецьмі паляпшаецца больш маруднымі тэмпамі.
Наколькі звязаныя эканамічныя і дэмаграфічныя фактары? Ці абавязкова значыць, што калі дабрабыт насельніцтва павялічваецца, то адразу пачынае паляпшацца і дэмаграфічная сітуацыя?
Так прама сказаць нельга, што гэта ўплывае непасрэдна. Натуральна, што дабрабыт мае вельмі вялікае значэнне. Але яшчэ вельмі вялікае значэнне маюць устаноўкі, якія склаліся ў моладзі. Калі пара лічыць, што ідэальная сям’я павінна складацца з сям’і з адным дзіцём, то яе хоць азалаці – яна паедзе на Канары, але 2-ое дзіця нараджаць не будзе.
Для таго, каб яна нарадзіла 2-ое дзіця яна павінна быць упэўненая, што ідэальная сям’я павінна складацца з двух ці трох дзяцей. Таму вельмі важнай мерай, хаця некаторыя лічаць, што гэта не зусім правільна, з’яўляецца выхаваўчая мера – фармаванне гэтых установак у моладзі. Трэба павышаць каштоўнасць сям’і, каштоўнасць сям’і з дзецьмі. І гэта ў першую чаргу праца СМІ.
Цікава, у нас за апошні час сталі браць шлюб пазней? Ці гэта моцна не змянілася?
Так, цяпер у шлюб пачалі ўступаць некалькі пазней. І гэты ўзрост у апошні час пастаянна павялічваецца. Адпаведна і ўзрост нараджэння першага дзіцяці таксама ўвесь час павялічваецца. Паказчык нараджэння дзяцей без зарэгістраванага шлюбу таксама ўвесь час расце.
Але казаць, што гэта маці адна і што дзіця нарадзілася па-за шлюбам не зусім карэктна, бо ў нас усё больш распаўсюджваецца фактычныя, незарэгістраваныя шлюбы. Дзіця расце ў поўнай сям’і – дзе ёсць і бацька і маці, толькі што бацькі незарэгістраваныя. Гэта распаўсюджаная з’ява сярод многіх еўрапейскіх краін.
На што трэба больш звярнуць увагу – нараджальнасць, смяротнасць, міграцыю? Які складнік трэба паляпшаць у першую чаргу, каб палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне?
Калі мы ставім задачу так, каб у нас насельніцтва не змяншалася, то ў першую чаргу трэба павялічваць нараджальнасць. Ёсць тыя, хто не можа нарадзіць, таму атрымліваецца, што ў кожнай сям’і, што можа нарадзіць, павінна быць 3, а то і 4 дзіцёнка. Гэта не рэальна.
Таму вельмі важна вырашаць і іншыя праблемы, у тым ліку і міграцыю. Хаця гэта праблема вельмі складаная – тут павінна быць добра прадуманая міграцыйная палітыка ў дзяржавы… Таму што мы ведаем, якія праблемы выклікаюць мігранты ў той самай Францыі.
У нас у гэтым сэнсе напэўна акурат усё нармальна… Увесь час мы кажам пра сябе, што мы вельмі талерантныя.
Тут акрамя талерантнасці павінны быць яшчэ і працоўныя месцы, патрэбнае жыллё – пакуль да нас прыязджае так мала, што мы можам быць талерантнымі. Але калі мы хочам вырашыць праблему зніжэння насельніцтва за кошт міграцыі, то гэта будуць вельмі вялікія лічбы.
Ужо да сярэдзіны стагоддзя, калі змяншэнне насельніцтва будзе працягвацца такімі ж тэмпамі і ўзнаўляцца за кошт міграцыі, то ў нас будзе больш за траціну насельніцтва – тых хто да нас прыехаў і іх нашчадкі. А гэта ўжо істотна. Гэта значыць трэба ствараць новыя працоўныя месцы, а ўсё гэта каштуе грошай…
Ну і таксама у нас шмат праблем са смяротнасцю. Звышсмяротнасць у працаздольным узросце, якая асабліва тычыцца маладых мужчын – вельмі сур’ёзная праблема.
Цяпер больш з’язджаюць ці прыязджаюць ў Беларусь?
Яшчэ адна асаблівасць, што Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, у якой на працягу ўсіх 90-х гадоў і цяпер таксама – станоўчае сальда міграцыі. Да нас больш прыязджаюць, чым з’язджаюць. Але калі раней гэтыя лічбы вымяраліся дзясяткамі тысяч, то цяпер гэта 2-3-4 тысячы… Гэта вельмі мала і не перакрывае натуральную страту насельніцтва.
Па статыстыцы ў нас людзі выходзяць на пенсію і жывуць яшчэ даволі доўгі час, па 15-25 год. Асабліва жанчыны… Ці значыць гэта што трэба павялічыць пенсійны ўзрост для жанчын і ці будуць яго павялічваць?
Справа ў тым, што гэта вельмі непапулярная мера. І наша дзяржава ад яе пакуль адмаўляецца, хаця я лічу, што гэта мера абавязковая, і што мы ад яе не куды не падзенемся. Другое дзесяцігоддзе будзе патрабаваць ад нас павелічэння тэрміну выхаду на пенсію, як для мужчын, так і для жанчын.
Ці вядомыя ўжо вынікі перапісу насельніцтва?
Так, папярэднія вынікі ўжо вядомыя. Там, калі не памыляюся, атрымалася 9 мільёнаў 480 тысяч насельніцтва. Больш падрабязна будзе вядома пазней.
Фота: www.nv-online.info