Праз 41 год беларусаў стане менш на 1-2 мільёны чалавек
Да 2050 года беларусаў стане менш як мінімум на мільён чалавек. Гэта па самых аптымістычных прагнозах. А паводле песімістычных — і на ўсе два мільёны.
Чарговы даклад, дзе вывучаецца, як будзе развівацца сітуацыя з натуральным змяншэннем і прыростам насельніцтва ў розных краінах апублікавала арганізацыя Population Reference Bureau.
На першым месцы ў адмоўным рэйтынгу апынулася Балгарыя – жыхароў гэтай краіны стане на 35% менш. З краін былога СССР на адной пазіцыі знаходзяцца Грузія і Ўкраіна – 28%. Далей ідзе Малдова – 23% і Расія – 22%.
Беларусі, як і іншым краінам з такім прагнозам, рэкамендуецца ратавацца за кошт мігрантаў з іншых дзяржаў.
Прырост насельніцтва будуць забяспечваць бедныя і краіны, якія развіваюцца. У бліжэйшыя 40 гадоў 97% прыросту дадуць Азія, Афрыка, Лацінская Амерыка і краіны Карыбскага басейна.
Да 2050 года лідэрам па колькасці насельніцтва стане Індыя, дзе будзе пражываць 1 мільярд 700 мільёнаў чалавек. Цяпер на першым месцы знаходзіцца Кітай.
“Комсомольская правда в Беларуси”