Праз год школьнікі будуць вучыцца па падручніках і электронных дадатках?
Праз год кожны школьны прадмет можна будзе вывучаць па падручніку і электронным дадатку. Такую заяву зрабіў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Па ягоных словах, пераход на 11-гадовае навучанне паказаў, што для глыбейшага і трывалага засваення навучальнага матэрыялу школьнікі і настаўнікі з задавальненнем выкарыстоўваюць дадатковую электронную версію навучальнага курсу. На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі прапанаваны спіс навучальных праграм і дадатковых курсаў для самастойнага вывучэння.
Цяпер электронныя сродкі навучання выкарыстаюць больш за 66% школ рэспублікі. Існуе каля 180 найменняў праграмных сродкаў для адукацыйнага працэсу, з іх беларускіх распрацовак — 55. Ужываецца больш за 3 тысячы мультымедыйных прэзентацый, распрацаваных настаўнікамі-прадметнікамі.
БЕЛТА