Праз тры гады кожны брытанец займее шыракапалосны інтэрнэт

Тыя, у каго на гэта не хопіць грошай, будуць падключаныя за дзяржаўны кошт. Пра гэта, як адзначае TimesOnline, заявіў прэм'ер Гордан Браўн.  Брытанскі прэм'ер у аўторак падпісаў праграму "Лічбавая Брытанія". Яна прадугледжвае падключэнне кожнага брытанца цягам трох гадоў да 2-мегабітнага інтэрнэт-каналу.

Як адзначаюць эксперты, рэалізацыя такой праграмы можа стаць стымулам да стварэння новых працоўных месцаў падчас крызісу, умацуе віртуальны гандаль і сацыяльныя сеткі.