Праз залеву 26 чэрвеня ў Мінску заліла 10 кавярняў і 9 крамаў
Праз залеву 26 чэрвеня ў Мінску спыніліся 34 маршруты грамадскага транспарту і закрыліся 2 станцыі метро. Пра гэта на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме распавёў кіраўнік гарадскога ўпраўлення МНС Руслан Ліхаманаў: Руслан Ліхаманаў: "З 16.00 так 18.00 прайшла моцная залева, якая суправаджалася навальніцамі і парывамі ветра да 15 метраў за секунду. Выпала 8 міліметраў ападкаў — 10% ад месячнай нормы.
Падтопленымі апынуліся 20 участкаў праезнай часткі, 21 аб'ект з масавым знаходжаннем людзей. Свята-Петрапаўлаўскі сабор, гатэль Crown Plaza. 10 пунктаў грамадскага харчавання, 9 крамаў. Прыпынены рух 34 маршрутаў грамадскага транспарта, былі часова зачыненыя станцыі мятро "Няміга" і "Партызанская". Ніхто не загінуў".
У сваю чаргу, старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька запатрабаваў, каб будаўніцтва ліўневага калектара "Цэнтр" скончылася ў запланаваныя тэрміны — пры канцы 2011 года.