Празрыстыя скрыні з'явіліся ў Віцебску, Мастах і Асіповічах
Сёлета празрыстых скрыняў на выбарчых участках стала болей. Пра гэта Еўрарадыё заявіў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік: Лазавік: “Я асабіста ведаю, што цалкам усе выбарчыя скрыні ў Столінскім раёне будуць з празрыстага пластыку. У Асіповіцкім раёне на 50% выбарчых участкаў будуць празрыстыя скрыні. У Чыгуначным раёне горада Віцебску, у Мастах – усе скрыні будуць празрыстыя. Гэта тэндэнцыя відавочная – ўчасткі абсталёўваюцца празрыстымі скрынямі”.
Па словах Лазавіка, Цэнтравыбаркам абвясціў усім выканкамам, што скрыня можа быць зробленая з любога матэрыялу. ЦВК толькі задае параметры выбарчых скрыняў ды іх колькасць на выбарчым участку.
Па словах Лазавіка, Цэнтравыбаркам абвясціў усім выканкамам, што скрыня можа быць зробленая з любога матэрыялу. ЦВК толькі задае параметры выбарчых скрыняў ды іх колькасць на выбарчым участку.