Прэм'ер Сідорскі: камунальныя плацяжы для насельніцтва істотна не зменяцца

У Беларусі ў наступным годзе камунальныя плацяжы для насельніцтва істотна не зменяцца. Як адзначыў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, напярэдадні наведваючы "Івацэвічдрэў", кошт паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі павінен расці суразмерна даходам грамадзян.  У бюджэце-2011 прадугледжаная адрасная дапамога маламаёмасным грамадзянам. А ўладальнікі элітнага жылля, магчыма, будуць аплачваць камунальныя паслугі па стаўцы, максімальна набліжанай да 100-працэнтанага кошту рэсурсаў, інфармуе Першы тэлеканал.