Прэс-сакратар патрыярха Кірыла: "Усіх з днём пачатку вайны”

“Усіх з днём пачатка вайны”, – напісаў раніцай 22 чэрвеня ў фэйсбуку прэс-сакратар патрыярха Кірыла Аляксандр Волкаў. У гэты дзень маскоўскі патрыярх наведаў Брэсцкую крэпасць, дзе адбыўся жалобны мітынг у гадавіну пачатку вайны.

“Патрыярх сёння а 4-й раніцы ў Брэсцкай крэпасці на жалобным мітынгу. Асаблівае і святое месца без перабольшвання. Усіх з днём пачатку вайны”, — такім допісам Волкаў суправадзіў здымак патрыярха каля помніка ў Брэсцкай крэпасці.

Пост набраў больш за 100 лайкаў. Але былі і абураныя каментары, што фразу “з днём пачатку вайны” трэба прыбраць, бо гэта выглядае, як віншаванне з пачаткам вайны.

Фразу Аляксандр Волкаў не выдаліў. Але напісаў, што ў ёй адсутнічаюць віншавальныя ноты.

Фота: прэс-служба Маскоўскага патрыярхату