Прэс-служба Мядзведзева пацвердзіла віншавальны ліст у адрас Лукашэнкі

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова пацвердзіла, што Дзмітры Мядзведзеў павіншаваў Лукашэнку з абраннем на пост прэзідэнта Беларусі. "З улікам афіцыйна апублікаваных лічб ЦВК Беларусі, дакладу главы расійскага Цэнтрвыбаркама Уладзіміра Чурова аб высновах назіральнікаў, гэты ліст быў адпраўлены", — сказала Цімакова, перадае РИА "Новости".

"Жадаю Вам поспехаў, а братэрскаму беларускаму народу — миру і росквіту", — цытуе тэкст віншавання прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Адзначым, што на дадзены момант на сайце прэзідэнта Расіі паведамленне аб віншаваннях у адрас Лукашэнкі адсутнічае.