Прэзентацыя Раманчука як кандыдата ў прэзідэнты пройдзе ў Канадзе
7 чэрвеня пачалася працоўная паездка ў Канаду прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі. У складзе дэлегацыі, як паведамляе БелаПАН, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад АГП Яраслаў Раманчук, міжнародны сакратар АГП Андрэй Дзмітрыеў і лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", паэт Уладзімір Някляеў.
Запрасіў іх камітэт па міжнародных справах канадскага парламента. У праграме візіту — сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі парламента, ураду, дзелавых кругоў, НДА і СМІ.
Як паведаміў напярэдадні вылету Анатоль Лябедзька, у канадскім парламенце пройдуць спецыяльныя слуханні пра сітуацыю ў Беларусі. Акрамя таго падчас паездкі адбудзецца прэзентацыя кандыдата ў прэзідэнты ад АГП Яраслава Раманчука, яго каманды і перадвыбарнай праграмы.