Прэзентацыя сакалінага палявання ўпершыню адбудзецца на Віцебшчыне
Прэзентацыя сакалінага палявання ўпершыню адбудзецца ў Віцебскай вобласці на рэгіянальным свяце палявання і рыбалкі. Як інфармуе БЕЛТА, натрэніраваная маладая сакаліха пакажа сваё майстэрства і, магчыма, нават паспаборнічае з ганчакамі. Дэманстрацыя сакалінага палявання — толькі адно з мноства мерапрыемстваў, запланаваных на свяце, які пройдзе 26 верасня ў вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна. Выстава паляўнічых сабак, конкурсы на закіданне спінінга, падкліканне звера, спаборніцтва ганчакоў на гон электроннага зайца і спаборніцтвы паляўнічых на трапнасць стральбы — усё гэта ўключана ў праграму.
Чакаецца, што ў свяце прымуць удзел каля 300 паляўнічых і рыбаловаў з усіх раёнаў вобласці.
Чакаецца, што ў свяце прымуць удзел каля 300 паляўнічых і рыбаловаў з усіх раёнаў вобласці.