Прэзідэнт Грузіі здасць валасы чыноўнікаў на аналізы

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падтрымаў ініцыятыву дэпутатаў парламента аб правядзенні сярод дзяржслужбоўцаў тэсту на ўжыванне наркотыкаў па валасах. "Гэта правільная ініцыятыва, і ўсе дзяржаўныя службоўцы павінны прайсці гэты тэст. Ад яго не баліць, ён не зневажае, і, у той жа час, ён з'яўляецца самым дакладным", — цытуе Саакашвілі агенцтва "Интерфакс". Грузінскі лідэр дадаў, што будзе адным з першых, хто пройдзе тэст, і гатовы аддаць на аналіз столькі сваіх валасоў, колькі спатрэбіцца.

Па словах прэзідэнта, трывожным паказчыкам з'яўляецца тое, што апошнім часам у Грузіі за рэалізацыю наркотыкаў затрымана больш за 6 тысяч чалавек. Пры гэтым Саакашвілі адзначыў, што ў апошнія гады ўзровень наркаманіі ў Грузіі знізіўся, але трэба зрабіць так, каб наркаманія стала сацыяльна непрымальнай.