Прэзідэнт Літвы і канцлер ФРГ абмяркуюць адносіны Еўрасаюза з Беларуссю

6 верасня на сустрэчы ў Вільні прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ і канцлер ФРГ Ангела Меркель абмяркуюць адносіны Еўрасаюза з Беларуссю і Расіяй, паведамляе БелаПАН.

Як паведамляе прэс-служба літоўскага прэзідэнта, на парадку дня таксама літоўска-нямецкія адносіны, магчымасці развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, сродкі ЕС па пераадоленні наступстваў эканамічнага крызісу і іх прадухілення.

Меркель прыбудзе ў Вільнюс па запрашэнні прэзідэнта Літвы.

У паведамленні для прэсы адзначаецца, што Германія — адзін з найважнейшых партнёраў Літвы ў ЕС і НАТО.