Прэзідэнт Літвы падпісаў закон пра забарону савецкай сімволікі

Закон пра забарону савецкай і нацысцкай сімволікі падпісаў прэзідэнт Ліітвы Валдас Адамкус.  Нагадаем, закон быў прыняты два тыдні таму сеймам. Такім чынам, для ўступлення яго ў сілу засталося апублікаваць закон у спецыяльным весніку дзяржаўнай афіцыйнай інфармацыі. Гэта можа адбыцца ўжо на гэтым тыдні.

У адпаведнасці з законапраектам, на публічных мерапрыемствах у Літве забаронена выкарыстоўваць нацысцкую і камуністычную сімволіку, якая можа ўспрымацца, як прапаганда акупацыйных рэжымаў.

Газета.ру