Прэзідэнт патрабуе, каб усе збожжасушылкі працавалі на дровах
“Толькі ў крайнім выпадку неабходна выкарыстоўваць газ”, - загадаў Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра выкарыстанне мясцовых відаў паліва для збожжасушылак. А навогул, адзначыў прэзідэнт, трэба, каб усе сушылкі працавалі на дровах.