Прэзідэнт Таджыкістана забараніў імпарт лямп напальвання

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмонаў забараніў увоз лямп напальвання. Ён заклікаў чыноўнікаў, бізнесоўцаў і ўсё насельніцтва краіны пераходзіць на энергазберагальныя асвятляльныя прыборы і бытавую тэхніку ва ўмовах "вострага дэфіцыту энергіі", перадае ІТАР-ТАСС.

Мінулай зімой з-за энергадэфіцыту ўлады Таджыкістана былі вымушаныя ўводзіць сур'ёзныя абмежаванні на падачу электрычнасць насельніцтву.

Нагадаем, з 1 верасня ў краінах Еўрасаюза будуць забароненыя 100-ватныя лямпы напальвання.

А цягам трох гадоў еўрапейцы плануюць цалкам адмовіцца ад старых лямп і перайсці на флюарэсцэнтныя і галагенныя.