Прэзідэнт Украіны павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах
Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня павіншаваў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, паведаміла 31 снежня прэс-служба беларускага кіраўніка, паведамляе БелаПАН.
"Упэўнены, што з вашым перавыбраннем на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі атрымае новы практычны імпульс. Актыўная дынаміка ўзаемадзеяння дазволіць рэалізаваць маштабныя праекты на карысць украінскага і беларускага народаў", — падкрэсліў Януковіч.
На сайце ўкраінскага прэзідэнта пра віншавальнае пасланне ў адрас Лукашэнкі інфармацыі няма.
Раней такая ж сітуацыя склалася з віншаваннем Дзмітрыя Мядзведзева.