Прэзідэнты Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Венгрыі падводзяць вынікі трох год у ЕС

Прэзідэнты Чэхіі, Славакіі, Польшчы і Венгрыі сабраліся на двухдзённы саміт, каб падвесці вынікі трох год у Еўрасаюзе краінаў Вышэградскай групы.
Апроч супрацы на міжнароднай арэне, Вацлаў Клаўс, Іван Гашпаровіч, Лех Качынскі і Ласло Шольём абмяркоўваюць эканамічныя кантакты, інфраструктуру між сваімі краінамі і форум пазаўрадавых арганізацыяў.

Важнай тэмай спаткання станецца далучэнне да зоны Шэнген і будучыня Канстытуцыі ЕС. Спатканне лідэраў Вышэградскай групы, заснаванай у 1991 годзе, адбываецца штогод.

Паводле pap.com.pl