Продаж ужываных аўтамабіляў вырас ў два разы, машыны пачалі даражаць

Беларускія прадпрымальнікі, якія займаюцца дастаўкай аўтамабіляў з заходняй Еўропы, сцвярджаюць, што за апошнія тыдні продаж вырас не менш, чым у два разы.
Разам з тым, кошты на ўжываныя аўтамабілі павялічыліся ў сярэднім на 500 долараў, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.

Нагадаем, з 1 студзеня ўводзіцца адзіны мытны тарыф для юрыдычных асоб у Беларусі, Казахстане і Расіі. Пошліны прыраўняюць да расійскіх, якія ў некалькі разоў вышэйшыя за беларускія. Разам з тым, у складанай сітуацыі апынуліся і афіцыйныя аўтадылеры.

У неафіцыйных размовах яны паведамляюць, што да новага года паспрабуюць максімальна запоўніць свае склады і на гэтым запасе пражыць паўгода. Яны таксама заклікаюць пакупнікоў забыцца пра яшчэ нядаўна папулярныя акцыі са зніжэннем коштаў. Акрамя таго, аўтадылеры не выключаюць адраджэння шэрых схем увозу аўтамабіляў у Беларусь.