Пружанскія малочнікі ствараюць з расіянамі сумеснае прадпрыемства

Пружанскі райвыканкам, кіраўніцтва Брэсцкай вобласці і расійская кампанія "Юнімілк" падпісалі дамову аб намерах. Цяпер на базе Пружанскага малочнага камбіната можа з'явіцца новае сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства. На сённяшні дзень, як інфармуе газета "Вечерний Брест", камбінат выпускае сыры, натуральнамалочную, сухую малочную прадукцыю. Плануецца, што менавіта на базе цэха натуральнамалочнай прадукцыі і будзе створана сумеснае прадпрыемства. А вытворчасцю сыроў і сухога малака беларускія малочнікі па-ранейшаму будуць займацца абсалютна самастойна.