Пры падзенні верталёта Мі-8 у Чорным моры загінуў грамадзянін Беларусі
Адзін з 17 загінулых у катастрофе верталёта Мі-8 у Чорным моры працаўнікоў "Чарнаморнафтагазу" выявіўся грамадзянінам Беларусі. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Украіна" паведамілі ў прэс-службе Галоўнага ўпраўлення МНС краіны ў Крыме. У цяперашні час на месцы здарэння працуе буксір "Дон", плывучы кран "Няптун-3". Таксама сюды з Феадосіі выйшла судна "Цэнтаўр" з вадалазным абсталяваннем і вадалазамі на борце.
Нагадаем, што ўкраінскі верталёт Мі-8 разбіўся раніцай у панядзелак у Чорным моры. На яго борце знаходзіліся 17 працаўнікоў "Чарнаморнафтагазу" і 3 чальцы экіпажу. На месцы загінулі 19 чалавек, адзін пасажыр сканаў праз некалькі гадзінаў ад атрыманых траўмаў.