Пры ўездах на мінскія могілкі паставяць аўтаматычныя шлагбаўмы

Пры ўездах на буйныя мінскія могілкі плануецца паставіць аўтаматычныя шлагбаўмы, інфармуюць "Мінск-Навіны".
Як паведаміў дырэктар УП "Спецкамбінат КБО" Мікалай Ракевіч, гэтае новаўвядзенне дазволіць узмацніць кантроль за праездам аўтамабіляў на тэрыторыю некропаляў і спарадкаваць сістэму аплаты. Шлагбаўм уздымаецца, калі пачынаецца раздрукоўка чэка, які пацвярджае аплату.

Навінка ўжо апрабаваная на Чыжоўскіх могілках. На Паўночных могілках усталяваныя 4 шлагбаўмы, але яны пачнуць працаваць з надыходам вясны. Таксама ў бягучым годзе новае загараджальнае абсталяванне з'явіцца на Ўсходніх могілках, а таксама ў Калодзішчах і Міханавічах.