Пры выбуху на шахце ў Турцыі загінула больш за 200 чалавек (відэа)

Мяркуецца, што ў момант выбуху пад зямлёй на глыбіні каля двух кіламетраў знаходзіліся 580 шахцёраў, перадае ВВС. Не выключана, што многім з іх удалося выратавацца.



Па словах міністра энэргетыкі Турцыі Танера Йылдыза, прычынай выбуху стала кароткае замыканне. Як заявіў міністр у інтэрв'ю турэцкаму тэлебачанню, ахвяры трагедыі загінулі з-за атручвання ўгарным газам.



Турэцкія тэлеканалы дэманструюць кадры, на якіх ратавальнікі дапамагаюць гарнякам падняцца з шахты на паверхню. Некаторыя з іх могуць ісці самастойна, аднак большасць дастаўляюць на насілках да машын хуткай дапамогі.



Прэм'ер-міністр у сувязі з выбухам на шахце адмяніў запланаваны візіт у Албанію. Замест гэтага Рэджэп Таіп Эрдаган накіруецца да месца трагедыі.



Фота — Telegraf-EPA