Прыезд Лукашэнкі ў Брэст ледзь не сарваў рэгістрацыю Рымашэўскага
Брэсцкая міліцыя ў чацвер увечары адпусціла Змітра Шурхая, які з’яўляецца кіраўніком абласнога штаба Віталя Рымашэўскага. Спадару Шурхаю вярнулі амаль 5 тысяч подпісаў, сабраных за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты лідара БХД. Машына актывіста была затрыманая 28 кастрычніка супрацоўнікамі ДАІ. Шурхая западозрылі ў падробцы правоў кіроўцы. Гэта пры тым, што па сваім пасведчанні ён спакойна ездзіць ужо больш за 5 гадоў. Але пратакол міліцыянты пачалі складаць чамусьці зусім з іншай нагоды. Пра гэта Еўрарадыё расказаў сам Зміцер Шурхай. Зміцер Шурхай: “Спачатку мне паведамілі, што будуць удакладняць, падробленае ў мяне пасведчанне кіроўцы ці не, але калі падышоў следчы, які пачаў мяне апытваць, высветлілася, што на мяне ўжо складзены рапарт, напісаны супрацоўнікам ДАІ. Па ім я нібыта не падпарадкоўваўся яго дзеянням і мацюкаўся”.
Як ужо паведамляла Еўрарадыё, Зміцер Шурхай разам са сваім сябрам Юрыем Бакурам вяртаўся ў Брэст з рэгіёнаў падпіснымі лістамі за Віталя Рымашэўскага. Па словах Шурхая, калі яго павялі ў пастарунак, Бакур забраў з машыны падпісныя лісты і сышоў ад Маскоўскага РУЎС. Такія дзеянні справакавалі сапраўдную аперацыю “перахоп” у Брэсце.
Зміцер Шурхай: “Я яму патэлефанаваў і расказаў, што мяне складаюць пратакол. Ён узяў лісты і сышоў. А міліцыянты пачалі “прабіваць”: хто такі, чаму сышоў? Пачалі яго шукаць. У рэшце яго таксама затрымалі ажно ў другой частцы горада з гэтымі лістамі і адвезлі ў Ленінскі РУЎС Брэста”.
Выратавала актывістаў увага да гэтага інцыдэнту з боку СМІ. Па словах Шурхая, калі на яго складалі адміністрацыйны пратакол, падышоў начальнік мясцовага ўпраўлення і загадаў гэта спыніць. Тым жа скончылася і затрыманне Юрыя Бакура. Усе падпісныя лісты засталіся ў кіраўніка абласнога выбарчага штаба. Але пахвалявацца здарэнне яго прымусіла.
Нагадаем, сёння, 29 кастрычніка, у Брэст мае прыехаць Аляксандр Лукашэнка.