Прыхільніка Някляева пакінулі за кратамі яшчэ на тыдзень

Да дзесяці сутак падоўжаны тэрмін затрымання для актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры. Актывіста падазраюць у падробцы дакументаў. Яму пагражае зняволенне да трох гадоў, інфармуе "Беларускі партызан". Нагадаем, Башуру затрымалі 6 жніўня ў Мінску. На яго пачалі крымінальную справу за падробку дакументаў. Падставай стала даведка пра даходы, якую Башура падаваў для атрымання крэдыту. У дакуменце даходы былі завышаныя - гэта  пацвердзіла міліцэйская праверка. Аднак адвакат Тамара Сідарэнка сцвярджае, што законных падставаў для затрымання Башуры няма.

Увечары 9 жніўня тэрмін затрымання Башуру падоўжылі. На думку Сідарэнкі, Башуру будуць выстаўляць абвінавачванне. І хутчэй за ўсё, гэта можа здарыцца ў пятніцу, 13 жніўня.