Прыхільнікі прымусілі Deep Purple даць дадатковыя канцэрты

Ізраільскія прыхільнікі Deep Purple вымусілі сваіх куміраў расшчодрыцца адразу на чатыры выступы замест аднаго запланаванага.  Попыт на квіткі на шоў 8 верасня ў Кэйсарыі быў такі высокі, што музыкі вырашылі дадаць яшчэ адзін канцэрт - 9 верасня ў Тэль-Авіве. А потым і яшчэ два. Яны адбудуцца 17 і 18 верасня ў той жа Кэйсарыі.

Сёлетняя паездка ў Ізраіль стала першым для гурта наведваннем краіны - раней гастрольныя маршруты брытанцаў яе ўпарта абгіналі.

Нагадаем, падчас свайго еўрапейскага туру ў кастрычніку гэтага году Deep Purple у чарговы раз вернуцца да сваіх украінскіх і расійскіх прыхільнікаў, а, магчыма, заедуць і ў Беларусь.

Дакладна вядома, што падчас турнэ, якое пачнецца 12 кастрычніка ў Днепрапятроўску, музыкі наведаюць Адэсу, Кіеў і Чэркасы, а таксама 8 гарадоў Расіі - уключаючы Новасібірск, Казань, Маскву і Санкт-Пецярбург.

З графікам гастроляў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце гурта.

Фота: www.veryinterestingpeople.com