Прынцыповых зменаў у Правілы прыёму ў ВНУ не прадбачыцца - Мінадукацыі

Прынцыповых зменаў у Правілы прыёму ў ВНУ ў наступным годзе не прадбачыцца. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Юрый Міксюк.  Паводле яго словаў, існыя Правілы прыёму "паказалі сваю надзейнасць". Прадстаўнік Мінадукацыі прызнаў, што для абітурыентаў і выкладчыкаў уяўляюць "складанасць частыя змены правілаў гульні" падчас уступнай кампаніі.

Змены могуць датычыць толькі ніжэйшай мяжы адзнак, якія абітурыенты атрымліваюць на цэнтралізаваным тэставанні. "Абмяркоўваецца, напрыклад, ці варта даваць усім, хто атрымаў станоўчы бал у выніку тэставання, магчымасць удзельнічаць у конкурсе", - адзначыў Юрый Міксюк.

БелаПАН