Прынятыя меры па недапушчэнні павелічэння арэнднай платы з-за дэвальвацыі

У Беларусі прынятыя захады па недапушчэнні павелічэння арэнднай платы ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля ў адносінах да еўра. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.
Паводле яго слоў, у адносінах вытворчых будынкаў, пабудоў і памяшканняў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці і здаюцца ў арэнду, органамі дзяржкіравання, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прынятыя рашэнні аб зніжэнні каэфіцыента эфектыўнасці да памеру, які дазваляе захаваць арэндную плату на ранейшым узроўні, інфармуе БЕЛТА.