Прышчэпкі супраць грыпу зрабілі 69 тысяч мінчукоў
69 тысяч жыхароў Мінска зрабілі прышчэпкі супраць грыпу. Сярод іх — 62 тысячы дарослых і 7 тысяч дзяцей. Пры гэтым колькасць ахвочых прышчапіцца павялічваецца ў арыфметычнай прагрэсіі, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.
Бясплатная вакцынацыя праводзіцца ў паліклініках. Дзяцей да трох гадоў прышчапляюць нямецкай вакцынай, што не змяшчае жывых вірусаў. Дзяцей старэйшага ўзросту і дарослых прышчапляюць жывой грыпознай вакцынай.
Яна зроблена ў выглядзе аэразолі і распыляецца ў нос. Сёння-заўтра ў паліклінікі Мінска паступяць яшчэ 9 тысяч доз такой вакцыны. З панядзелка, 9 лістапада, прышчэпкі пачнуць рабіць і ў школах.