Прысуд па справе Сяргея Парсюкевіча будзе агучаны сёння вечарам
У Мінску ў сераду працягваўся працэс над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам. Сёння ўвечары ў прамежак часу ад 19.30 да 20.30 будзе агучаны прысуд.
Пракурор Сяргей Кунаш запатрабаваў для Сяргея Парсюкевіча 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Змякчаючымі абставінамі ён назваў непаўналетняга сына і стан здароўя абвінавачанага.
Нагадаем, прадпрымальніка абвінавачваюць у збіцці міліцыянта падчас адбыцця адміністрацыйнага пакарання ў ізалятары на Акрэсціна. Сам Парсюкевіч кажа, што насамрэч тады збілі яго.
"Наша ніва" паведамляе, што ў сваім апошнім слове Сяргей Парсюкевіч сказаў:
"Ішоў восьмы дзень галадоўкі ў зняволенні, і трэба быць поўным ідыётам, каб з пачуцця помсты збіваць супрацоўніка міліцыі. Я сам былы афіцэр міліцыі, таму цудоўна ведаю, што за такое бывае турма. Такім чынам мяне тут абвінавачваюць у ідыятызме?
Сведчаньні з боку пацярпелага ўвесь час блыталіся. Яны падганяліся пад адзін капыл прама ў залі суду. Яны - непраўдзівыя. Я неаднаразова прапаноўваў Дулупу (той самы міліцыянт, які, нібыта, быў збіты - ЕРБ) прайсці дэтэктар хлусні. Ён адмаўляўся, бо ведае, што гаворыць няпраўду.
Я не здзяйсняў злачынства, а, як афіцэр спачатку абараняў свой гонар, а пасля - жыццё".