Прыватнікам не давядзецца адпрошвацца ў губернатара ў камандзіроўку
Шырокі розлагас выклікаў змешчаны на сайце Гродзенскага аблвыканкама дакумент аб тым, што выязджаць ў службовыя камандзіроўкі за мяжу кіраўнікі прадпрыемстваў вобласці могуць толькі з дазволу губернатара. За тлумачэннем да губернатара Сямёна Шапіры звярнулася "Камсамолка". Відавочнае пытанне: не ці давядзецца "адпрошвацца" дадому, напрыклад, літоўскім і польскім інвестарам, якія маюць у рэгіёне сумесныя прадпрыемствы?
Шапіра патлумачыў, што гэтае рашэнне "тычыцца толькі тых, хто працуе на дзяржслужбе, кіраўнікоў ВНУ, установаў культуры, аховы здароўя, дырэктараў прадпрыемстваў камунальнай формы ўласнасці".
Апроч таго, "дазвольны выезд" распаўсюдзіцца на 47 акцыянерных таварыстваў, у якіх вялікая доля дзяржавы, напрыклад, Гроднахімвалакно, шклозавод “Нёман”.
"Вось у нас усё снегам замяло, а дырэктар прадпрыемства з'ехаў за мяжу. Трэба спачатку ў сябе парадак навесці, а потым ехаць у камандзіроўку ... Прыватных фірмаў гэта не тычыцца!", — запэўніў губернатар.