Псіхадэлічныя бразільцы запісалі альбом з прамовай Пуціна
Бразільскі псіхадэлічны рок-гурт Os Mutantes пасля 35-гадовай творчай паўзы выпусціў новы альбом. Дыск "Haih Or Amortecedor" названы ў гонар крумкача і ўтрымлівае прысвячэнне Ўладзіміру Пуціну, паведамляе рэсурс Карэспандэнт. У свой восьмы альбом музыкі ўключылі фрагмент прамовы расійскага прэзідэнта Ўладзіміра Пуціна на парадзе прысвечаным 60-годдзю Перамогі, паверх якога чутныя гімны Бразіліі, ЗША, Расіі, Францыі і іншых краін.
На альбоме таксама згадваюцца Фідэль Кастра і Садам Хусейн.
Гурт Os Mutantes быў заснаваны яшчэ ў 1966-м годзе - братамі Арнальда і Сержыа Бапціста і спявачкай Рытай Лі. Яны становяцца галоўнымі прадстаўнікамі Трапікаліі - жанравай сумесі традыцыйнай бразільскай музыкі з псіхадэлічным рокам, фанкам, джазам і авангардам.
Фота: trocabrahma.net