Псіхолагі: Мінчукі сталі больш цярпець ад эканамічнага гвалту сваіх жонак

Мужчыны ў Мінску сталі апошнім часам усё больш цярпець ад эканамічнага гвалту з боку сваіх жонак. Такую заяву зрабіў дырэктар Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей Андрэй Туравец.
Ён спасылаецца на павелічэнне колькасці мужчын, якія прыходзяць у цэнтр (цяпер іх каля 30% ад агульнай колькасці наведвальнікаў). Туравец патлумачыў, што найчасцей жанчыны ставяць мужчынам умовы - ты будзеш працаваць, а я буду адпачываць.

Інтэрфакс