Пуцін ачоліць расійскі ўрад, ён ужо кіруе "Адзінай Расіяй"

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заяўляе, што прыняў прапанову новаабранага расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева ачоліць урад, інфармуе "Інтэрфакс". Сёння на з'ездзе партыі "Адзіная Расія" Пуцін стаў яе кіраўніком.
Нагадаем, прэзідэнцкія паўнамоцтвы Пуціна заканчваюцца ў траўні.